Ня так часта ў Наваградку можна наведаць рок-канцэрт. Асабліва такі канцэрт, які адбыўся ў мінулую суботу. Адметнасцю гэтай імпрэзы было тое, што яна адбылась у адным з бараў горгада Наваградка - "Рым".
Вы спытаеце - что ў гэтым гэтакага адметнага? А тое, што для Наваградка гэта не зусім звыклая справа - колькі я памятаю, такога яшчэ не было(ці магчыма я, па якойсьці прычыне, прапусціў такія канцэрты). Так, былі розныя канцэрты і ў ДК, і на плошчы, і на стадыёне, а вось каб у бары - я такога ня памятаю.
Спадзяюся, што гэта толькі пачатак....
Зусім забыў аб назве імпрэзы - Rock Barracuda 2011! Дарэчы ў гэтым канцэрце прынялі удзел два рок-гурты - "ЧЕРНЫЙ ДРОЗД" і "БРОВЕР" - дзякуй ім і арганізатарам за цудоўны канцэрт.
Цудоуныя фотаздымки!!!
АдказацьВыдаліць